Укрыжаваны вол
Выгляд
| ||
Рэмбрант[1] | ||
Укрыжаваны вол. 1655 | ||
Матэрыял | алейныя фарбы і панэль[d] | |
---|---|---|
Аддзел жывапісу Луўра[d][2] | ||
(інв. MI 169) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Укрыжаваны вол» (нідэрл.: De geslachte os) — карціна галандскага мастака Рэмбранта, створаная ў 1655 годзе[3].
З 1857 года захоўваецца ў музеі Луўр у Францыі. Падобныя карціны знаходзяцца ў музеях Глазга, Будапешта і Філадэльфіі.
Сярод даследчыкаў і мастацтвазнаўцаў няма адзінага меркавання наконт сюжэта карціны. Некаторыя лічаць, што аўтар напісаў карціну пад эмацыйным уплывам убачанага ў мясной краме ў Амстэрдаме. Іншыя лічаць, што туша вала сімвалізуе альбо ўкрыжаванага Хрыста, альбо ашкеназаў, закатаваных падчас пераследу ва Усходняй Еўропе.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Карціна мае памеры 95,5 на 68,8 сантыметраў. На ёй намалявана туша вала, прывязаная да драўлянай канструкцыі. На заднім плане — жанчына.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://rkd.nl/explore/images/232216 Праверана 11 ліпеня 2022.
- ↑ https://rkd.nl/explore/images/232216 Праверана 8 кастрычніка 2022.
- ↑ Rembrandt and the Slaughtered ox